4 снежня ў Кіеве адбылася прэзентацыя новага даследавання «Беларускі добраахвотніцкі рух ва Украіне: выклікі сучаснасці і перспектывы будучыні», падрыхтаванага у межах працы Программы расейскіх і беларускіх студый ГА «Рада знешняй палітыкі «Українська призма».

Удзельнік сустрэчы, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Цэнтр беларускіх камунікацый» Максім Плешко, адзначыў трывожную тэндэнцыю, якую адлюстравала даследаванне:
– Пэўным чынам той рух пайшоў на спад. А на боку акупацыйнай арміі ідзе рост. Быў прадстаўнік галоўнага упраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, на гэтым выступе і ён распавядаў, што каля паўтары тысячы беларускіх грамадзян адпісалі кантракты з Міністэрствам абароны Расейскай Федэрацыі і зараз ваююць на баку акупацыйнай арміі.
Падчас прэзентацыі былі прадстаўлены асноўныя вынікі даследавання, у якіх акцэнтавалася ўвага на гісторыі фарміравання, развіцця і сучасных праблем беларускага добраахвотніцкага руху ва Украіне. У прыватнасці, былі абмеркаваны этапы стварэння арганізаваных беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў і Палка Кастуся Каліноўскага, а таксама праблемы легалізацыі, сацыяльных гарантый і абмежаванай палітычнай суб’ектнасці ўдзельнікаў.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Максіма Плешко.






