BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі добраахвотнік “Ювелір” атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне

Кіраўнік беларускага дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч паведаміў пра значную падзею: беларускі добраахвотнік, баец Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна з пазыўным “Ювелір”, атрымаў пасведчанне асобы з інваліднасцю ў выніку вайны.

Паводле Францкевіча, гэта першы вядомы Фонду выпадак, калі беларус-добраахвотнік атрымаў такі статус:

– Атрымаў ён пасведчанне інваліда вайны. Яму ў шпіталі сказалі, што гэта першы такі выпадак. Для нас гэта вельмі важны вынік, гэта прэтэндэнт, што на сёння беларус атрымаў такое пасведчанне, больш таго, «Ювелір» на дадзены момант гатовы для тых людзей, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі, даваць кансультацыі і дапамагаць у праходжанні гэтай працэдуры.

Як адзначыў кіраўнік Фонда, звычайна такая працэдура займае да паўгода і больш, і многія з беларусаў, якія сутыкаюцца з працяглымі бюракратычнымі патрабаваннямі і складанымі медычнымі праверкамі, адмаўляюцца ад праходжання працэдуры ва Украіне, і, фактычна, ад ільготаў, якія прадугледжваюцца для такіх катэгорый асоб.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Фонду.