BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бяляцкаму

У Варшаве ў Польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Падзея ладзілася на польскай мове. Яна была закліканая звярнуць увагу замежных палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў.

На мерапрыемстве з прамовамі выступілі польскія і беларускія дзеячы, а таксама адбыўся паказ фільму, прысвечанага лаўрэату Нобелеўскай прэміі.

Пра важнасць падзеі распавёў кіраўнік Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк:

Важна нагадваць, бо людзі жывуць звычайным жыццём, важна нагадваць, што ў нашай краіне працягваецца тэрор. Важна нагадваць пра тое, што такія людзі, як Алесь Бяляцкі з’яўляюцца сімвалам нашай нязломнай барацьбы за дэмакратычную Беларусь. Калі ён пачынаў гэта ў 80-х у Савецкім Саюзе, ніхто нават марыць яшчэ не мог пра незалежную Беларусь. І яго лёс, яго прыклад паказвае, што трэба змагацца за незалежную Беларусь, за дэмакратыю, і трэба таксама нагадваць міжнароднай супольнасці і дзякаваць за тое, што яны прынялі такую колькасць беларусаў.

У падзеі прынялі ўдзел не толькі палітыкі, але і грамадскія дзеячы.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

***

Беларускі Дом у Варшаве ў супрацоўніцтве з Сенатам Польшчы і Маршалкам Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай падрыхтаваў чарговую выставу пра Алеся Бяляцкага.

Падзея адбылася на польскай мове. Яе задача – звярнуць увагу польскіх дзеячаў на праблему беларускіх палітвязняў. Да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, і на ангельскай мове ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Бруселі і ў Еўрапарламенце.

“Мы хочам чарговы раз звярнуць увагу польскіх палітыкаў на праблему беларускіх палітвязняў”, – кажуць арганізатары выставы. Адкрыццё выставы адбылося ў польскім Сенаце.

На адкрыцці з прамовамі выступілі польскія і беларускія палітыкі, а таксама адбыўся паказ фільму пра праваабаронца і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага.

Беларускае Радыё Рацыя