«І ТАМ ЖЫВУЦЬ ЛЮДЗІ» крочыць па Падляшшы ўжо 17 гадоў! Беларускія фестывалі зноў ажывяць вёскі Падляшша музыкай, танцамі і супольнасцю. 100 імпрэзаў – 100 мясцовасцяў – адна традыцыя, якая жыве.

Чацвёрты фестываль з серыі «І ТАМ ЖЫВУЦЬ ЛЮДЗІ» ў 2025 годзе — гэта 100-я імпрэза, арганізаваная Музеем і Асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы сумесна з гмінамі, вёскамі і культурнымі цэнтрамі. Гэтым разам сустрэча пройдзе 31 жніўня (нядзеля) у Катоўцы (гміна Гайнаўка). Пачатак а 16:00.
У праграме выступы калектываў:
• Ансамбль народнага танца «Przepiórka» (HDK/Гайнаўка)
• Хор гміны Гайнаўка “Cegiełki”
• LOTOS (Гайнаўка)
• METRO (Гайнаўка)
• ВАНДРОЎНІК (Падляшша)
• Dawid Szymczuk Band (Гайнаўка)
• РОДНЫ КУТ (Нараў)
• ДЭБЮТ (Падляшша).
Будуць таксама:
– Музейны кіёск з беларускай літаратурай, сувенірамі і народнымі рамёствамі
– конкурсы з прызамі
– фотавыстава «І там жывуць людзі».
Таксама ўсіх ахотных запрашаюць на апошні фестываль года: 7 верасня 2025 г. (нядзеля) – Дзяніскі (гміна Бельск-Падляскі)
Паводле прэс-рэлізу






