BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі фэст у Мацьковічах адкрыў лета культуры на Падляшшы


7 чэрвеня ў вёсцы Мацьковічы, гміна Мельнік, адбыўся Беларускі фэст, які адкрыў цыкл культурных мерапрыемстваў пад назвай “Беларускі народны фэст”, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам.

Асабліва цёплы прыём атрымаў калектыў “Паўлінка” (Латвія), што падкрэсліла прадстаўніца гурту Марыя Медунецкая:

– Я рада, што вам спадабалася. Прыязджайце да нас у Латвію, у нас шматнацыянальны горад, мы дружна ўсе жывём – палякі, латышы, расейцы і беларусы. Ёсць і татары ў нас, украінцы. Яны падтрымліваюць гэта ўсё. І вашы арганізатары былі ў нас у гасцях. У мінулым годзе ездзіла да вас “Купалінка”, а ў гэтым годзе мы прадстаўляем два калектывы.

Фэст адбыўся пры падтрымцы Войта гміны Мельнік і Мельніцкага Гміннага Асяродку культуры, спорту і адпачынку, дырэктар якога Міхал Бараноўскі адзначыў, што гэтае мерапрыемства — частка клопату пра беларускі складнік разнастайнасці рэгіёна:

– Было шмат наведвальнікаў, таму я вельмі рады, што ў нашай гміне такі шматкультурны фэст. Я вельмі рады, што вельмі высокі да яго інтарэс, прыём таксама на высокім узроўні. І як мы бачым, у такім маленькім горадзе ўся зала запоўненая, людзі нават стаяць звонку. Гэта паказвае, што такія культурніцкія імпрэзы падабаюцца людзям і патрэбныя. І мы працягваем гэта рабіць.

Сярод удзельнікаў былі таксама аматарскія калектывы з Беластока, Мельніка, Міхалова і Семятыч, таксама калектыў «Пралескі» з Латвіі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя