BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі голас моладзі: 37-я “Сустрэчы Зоркі” на Падляшшы

У агратурыстычнай сядзібе Бора-Здруй у Новым Ляўкове (Нараўчанская гміна) актыўна ідуць 37-я журналісцкія майстар-класы “Сустрэчы “Зоркі” — штогадовая адукацыйная праграма для дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову і спрабуюць сябе ў ролі аўтараў і журналістаў.

Ганна Кандрацюк

Кажа вядоўца, журналістка і пісьменніца Ганна Кандрацюк:

Маем 20 удзельнікаў, усе месцы былі занятыя яшчэ да гэтых тэрмінаў. У першую чаргу запрашэнні атрымоўваюць дзеці, якія ўвесь час пішуць, якія з’яўляюцца карэспандэнтамі “Зоркі”. І яны ўжо цягам некалькіх гадоў прыязджаюць на сустрэчы, так што яны тут з’яўляюцца лідарамі.

Удзельнікі майстар-класа “Сустрэчы “Зоркі”ўжо прынялі ўдзел у аўтарскіх чытаннях і прэзентацых, вернісажы, падарожжы ў Мастацкую галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, а таксама сустрэліся з літаратарамі і журналістамі Падляшша. Адукацыйна-культурная ініцыятыва рэалізуецца тыднёвікам беларусаў “Ніва” пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі, а таксама са сродкаў Падляшскага Ваяводства.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя