BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» прэзентавалі і ў Варшаве

У Моладзевым Хабе (Беларуская прастора «Робім разам») Варшавы адбылася прэзентацыя кнігі краязнаўцы і гісторыка Уладзіміра Хільмановіча «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік». Кніга арганізавана паводле каляндарнага прынцыпу.

Яна саслужыць добрую службу настаўнікам і студэнтам у якасці дадатковага матэрыялу па гісторыі і культуры, журналістам і даследчыкам для праверкі дат і фактаў, кажа Уладзімір Хільмановіч:

– Галоўная мэта маёй працы – гэта ўшанаванне памяці пра выдатных асобаў, якія былі звязаныя з беларускім рухам у розных яго праявах, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у айчыннай гісторыі, пачынаючы са старажытнасці і да нашых дзён.

Прэзентацыя прайшла на адным дыханні. Прысутныя былі задаволены пачутай карыснай інфармацыяй ад аўтара, гаворыць Алена Лапцёнак:

– Валодзя – адзін з найгрунтоўнейшых людзей, якія вось падыходзяць да нашага гістарычнага мінулага і цяперашняга стану. Усё гэта заснавана на нацыянальных каранях, каштоўнасцях.

 У канцы сустрэчы людзі маглі набыць даведнік з добрымі пажаданнямі ад аўтара і яго аўтографам.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя