BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі кірмаш у Беластоку

Хаб «Новая зямля» у Беластоку стаў месцам, дзе адбыўся невялічкі беларускі перадкалядны кірмаш.

Сваімі ўражаннямі пра кірмаш падзялілася адна з яго арганізатарак Таццяна Савіч: 

-Ёсць продажы і гэта галоўнае на кірмашы, каб даць магчымасць зарабіць майстрам. А яшчэ ёсць кантакты, бо тут у асноўным людзі, якія ўвогуле першы раз прымаюць удзел у кірмашы. Людзі абменьваюцца кантактамі, размаўляюць.

Адна з майстрыц, Валерыя Шкода, распавядала пра свой тавар на гэтым кірмашы:

-Я раблю папяровых павукоў. І сёння ў мяне ёсць навіначка – мы робім цацкі на ялінку. Маленькі пакуначак, дзе ёсць усе неабходныя дэталькі, і можна зрабіць самому, упрыгожыць як заўгодна. Таксама прапаную набыць падарункавыя боксы для вялікага павука, каб зрабіць самому. Там ёсць інструкцыя, усе неабходныя матэрыялы, завушнічкі.

Агулам за дзень кірмаша ў Хаб «Новая Зямля» завітала больш за паўсотню наведнікаў, большая частка з якіх завітала ў гэтую прастору ўпершыню.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя