У кафедральным саборы Капенгагена пры падтрымцы Дацкага культурнага інстытута адбылося адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў разам з перформансам «Беларускія палітвязні гавораць». Сам праект «Беларускі мартыралог» рэалізуецца ініцыятывай «Хрысціянская візія».

Кажа каардынатар праекта Наталля Гарковіч:
– Тое, што нам дацкая царква прадставіла гэтае памяшканне, я лічу вялікім шчасцем і вельмі дзякую ім за падтрымку, магчымасць нашай дыяспары бліжэй пазнаёміцца ўвогуле і з радай царквы, і з іншымі дзеячамі. Таму што прыйшлі на адкрыццё прадстаўнікі дацкай царквы па міжнароднай дзейнасці і іншых канфесій, якія цікавяцца міжнароднай тэматыкай, царкоўнай, канфесійнай, і не толькі. Акрамя адкрыцця я прадставіла невялікі даклад пра сітуацыю з парушэннем правоў на веравызнанне ў Беларусі. І гэта было невядома нашым гасцям і тым, хто запрасіў нас, замежнікам.
«Беларускі мартыралог» — гэта каля 700 партрэтаў палітычных зняволеных, якія ўжо экспанаваліся ў Польшчы, Чэхіі і Італіі. Зараз выстава «Беларускі мартыралог» знаходзіцца ў цэнтры Капенгагена і адкрыта для ўсіх наведвальнікаў бясплатна да 18 жніўня 2024 года.
Каардынаты Капенгагенскага сабора Божай Маці тут.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота Наталлі Гарковіч






