Беларускі перформер Аляксей Кузьміч абвясціў галадоўку, бо яму падоўжылі тэрмін зняволення ў Францыі. Пра гэта гаворыцца на яго старонцы ў Фэйсбуку. Таксама паведамляецца, што Кузьміч адмовіўся падпісваць якія-небудзь паперы.

Аляксей Кузьміч правёў шэраг скандальных перформансаў у Беларусі, у тым ліку з палітычным падтэкстам. У Беларусі на яго пачалі крымінальную справу. Мастак пакінуў радзіму, але і ў Францыі зладзіў некалькі перформансаў. Нядаўна ён раскопваў магілу Ван Гога, за што быў затрыманы паліцыяй. Суд пакараў Кузьміча штрафам і пастанавіў дэпартаваць яго ў Беларусь. Цяпер мастак знаходзіцца ў парыжскім дэпартацыйным цэнтры.
Беларускае Радыё Рацыя






