Беларускі музычны клуб, які дзейнічае ў Беластоку з мінулага года, распачынае свой другі сезон. І адкрые яго ў бліжэйшую пятніцу – вялікім канцэртам, дзе выступяць усе рэзідэнты клуба. А гэта, між іншым, выканаўцы – BIZON, DziaDzen’ka+Pasikov, Каця Ваданосава, Вожык і гурт Kurwadziki.
Пра тое, што чакае слухачоў, гаворыць адзін з яго удзельнікаў – Ігар Палынскі, ён жа Вожык.
– Мы рыхтуем такімі незвычайнымі складамі праектаў цікавую праграму. Гэта будзе глыток свежага паветра, бо многія, хто хадзілі на канцэрты, яны ведаюць гэтыя песні, яны ведаюць гэтых музыкантаў. Цяпер мы зможам паказаць, штосьці нечаканае, штосьці клёвае, крутое, штосьці электрычнае, чаго дакладна не хапала. Я перакананы, што ўсе, хто прыйдуць на канцэрт, не пашкадуюць.
Канцэрт-адкрыццё новага сезону беларускага Беластоцкага музычнага клубу адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу ў бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай, 14. Пачатак а 20-й гадзіне.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя