Галоўнае праўленне БГКТ у Беластоку, войт гміны Дубічы-Царкоўныя, Гмінны асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных запрашаюць на “Беларускі народны фэстын”, які распачнецца 3 жніўня а 15.00 гадзін.

Падзея пройдзе ў Дубічах-Царкоўных на пляцоўцы побач з Асяродкам культуры.
У праграме канцэрт калектываў: „РУЧАЁК” з Белавежы, „СЁСТРЫ АСТАПЧУК” з Грабаўкі, „ЛОТАС” з Дубін, „ЛАЙЛАНД” з Беластока, „ЧЫЖАВЯНЕ” з Чыжоў, „ВАСІЛЁЧКІ” з Бельска-Падляшскага, „ЧЫРВОНЫЯ ШПІЛЬКІ” з Міхалова, „ФЕНОМЕН” з Бельска-Падляшскага.






