Галоўнае праўленне БГКТ у Беластоку, войт гміны Мельнік і Гмінны асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Мельніку, Кола вясковых гаспадыняў у Машчоне-Каралеўскай запрашаюць на Беларускі народны фэстын, які адбудзецца 13 ліпеня ў Машчоне-Каралеўскай.

Канцэрт пачнецца а 17-й гадзіне і пройдзе на пляцоўцы побач з вясковай святліцай.
У канцэрце прымуць удзел калектывы: „НАВІНА” з Машчоны-Каралеўскай, „МЕЛЬНІЧАНЕ” з Мельніка, „ЧЫЖАВЯНЕ” з Чыжоў, „ВЕРАСЫ” з Вілянова, „НЕЗАБУДКІ” з Нурца-Станцыі, „АМОРФАС” з Сямятыч, “СЁСТРЫ АСТАПЧУК” з Грабаўкі, “ЧЫРВОНЫЯ ШПІЛЬКІ” з Міхалова, „ЛАЙЛАНД” з Беластока.
Беларускае Радыё Рацыя