BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі Новы год у Варшаве

У Варшаве ў навагоднюю ноч адбудзецца беларуская імпрэза, на якой выступяць Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук, Lear, Георгій Дабро, Раман Арлоў, кавер-бэнд з удзелам музыкаў гуртоў Volski, J:Mors ды інш.

Падзея пройдзе на пляцоўцы Scena Chmielna. Пра свята распавядае прадстаўніца клубу, суарганізатарка мерапрыемства Вікторыя:

– 31-га мы ладзім вялікі беларускі Новы год. На нашай сцэне будзе вялікая вечарына, дзе мы збяром вялікую беларускую сям’ю. Кожнаму знойдзецца месца і кожны адчуе сябе часткай вялікага беларускага свята.

Дзедам Марозам на падзеі выступіць Аляксандр Памідораў.

Беларускае Радыё Рацыя