BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі пікет ля Міністэрства замежных справаў Польшчы ў Варшаве

24-га студзеня ля будынка Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польша ў Варшаве праходзіць пікет. Мэта – зварот да польскіх уладаў, каб заняць больш рашучую пазіцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, ажно да перакрыцця чыгункі для грузавых цягнікоў з Беларусі.

Фота з архіву Анатоля Фёдарава

Кажа арганізатар, стваральнік Нацыянальнай дэмакратычнай платформы, палітычны дзеяч Анатоль Фёдараў:

Запрашаюцца ўсе, для каго гэтая праблема актуальная, хто лічыць сваім абавязкам падтрымаць людзей, якія знаходзяцца ў турмах, дапамагчы ім вызваліцца. Могуць далучыцца любыя арганізацыі, не толькі людзі – мы нікога не абмяжоўваем. Зварот да польскіх уладаў, каб яны занялі больш цвёрдую пазіцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, паколькі за кратамі ўтрымліваюцца польскія грамадзяне, не толькі беларускія.

Беларускі пікет праходзіць 24-га студзеня з 14.00 да 16.00 каля будынку Міністэрства замежных справаў (Jana Chrystiana Szucha 23) у Варшаве.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя