Беларускі праваабаронец Раман Кісляк пікетаваў пастарунак паліцыі ў грузінскім Батумі. Ажно 6 паліцыянтаў запрасілі яго на размову, якая цягнулася больш за гадзіну:
– З будынку выйшлі супрацоўнікі паліцыі. Я пікетаваў каля 6-га аддзялення паліцыі Батумі. Выйшлі супрацоўнікі і сталі казаць, што я не павінен тут стаяць, 150 метраў адысці. Наколькі я ведаю такіх патрабаванняў няма, пасля ўжо ўнутры мяне фатаграфавалі і запрасілі ўнутр. Мяне апыталі, чаму я тут стаю. Я стаю, бо беларусы не могуць прайсці працэдуру атрымання прытулку.
Па словах праваабаронца, працэдура атрымання прытулку вельмі цяжкая:
– Маса праблем з гэтай працэдурай. Другая праблема, якую я хачу зараз высветліць, я па 112 выклікаў патрульную паліцыю. Я сказаў, што я так разумею, што супрацоўнікі паліцыі падманваюць, што я не магу тут стаяць, не маю права. Я хачу гэта высветліць, таму чакаем.
Гэта была ўжо восьмая акцыя, якую цягам месяца ладзіў у Грузіі праваабаронца Раман Кісляк. Папярэднія акцыі адбываліся ў сталіцы Грузіі – Тбілісі.
Беларускае Радыё Рацыя