Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве працягвае працу ва ўмовах перабояў з электрычнасцю, вадой і ацяпленнем, а таксама пасля пашкоджанняў, выкліканых расейскімі ракетнымі ўдарамі па грамадзянскай інфраструктуры.

Як адзначае прадстаўніца беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» Алена Жаркевіч, патрэбы пункта застаюцца высокімі і патрабуюць пастаяннай фінансавай падтрымкі:
– Мы гатуем вельмі шмат. У нас літраў 70 супоў у дзень выходзіць з палаткі. Усе затым нясуць да сябе дадаому. Генаратар, цеплавая гармата, газавая гармата. 3000 грывень на дзень у нас выходзіць – толькі забеспячэнне дзейнасці. Без гэтых пунктаў у Кіеве было б вельмі цяжка, таму дзяржава, наколькі можа, забяспечвае такімі пунктамі, але ж не хапае людзей у іх, каб там знаходзіцца, і не хапае намётаў.
Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве быў створаны 26 студзеня як прастора тэрміновай дапамогі, дзе людзі могуць пагрэцца, зарадзіць тэлефоны і атрымаць гарачыя напоі. Дапамагчы пункту можна праз данаты, а таксама звязаўшыся з валанцёрамі ў сацыяльных сетках і тэлеграм-канале Беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча».
Падрабязней пра дапамогу пункту: t.me/sustrecha_hub
Калі можаце — далучайцеся данатам.
Рахункі для дапамогі:
— мона-банка (https://send.monobank.ua/jar/6cVJ1AtGMx)
— праз PayPal (https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=XV3Y7AAYH3AGC&fbclid=PAQ0xDSwKaRLtleHRuA2FlbQIxMQABp3IWN7UsCRs7OKaYPuUaJLiAGHlb86BMhpZp2RkkL2duLOUcycwrOF8rHDpu_aem_MV939-QfS1gSbdMY1Yt3DQ)
— па спасылцы (https://revolut.me/goroshinka) на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота Фонда Вільна Білорусь.






