BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларускі пункт нязломнасці” завяршае працу ў Кіеве

Пра закрыццё ў Кіеве з 8 сакавіка “Беларускага пункта нязломнасці” паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” прадстаўніца валанцёрскага цэнтра ”Сустрэча” Алена Жаркевіч.

“Беларускі пункт нязломнасці”
Фота: Фонд Вільна Білорусь

“Амаль два месяцы гэтая палатка ў Кіеве была месцам, дзе можна было сагрэцца, выпіць гарачай гарбаты, перакусіць і проста трохі адчуць чалавечае цяпло. За гэты час нам удалося накарміць і абагрэць сотні людзей. Але для мяне гэты пункт быў не толькі пра ежу і цяпло. Гэта было месца размоў. Тут мы шмат гаварылі з украінцамі пра Беларусь”, – напісала Жаркевіч.

Валанцёрка адзначыла, што пункт закрываецца, але “праца не спыняецца”. Адзначым, што пра пачатак працы ў Кіеве “Беларускага пункта нязломнасці” стала вядома 26 студзеня.