BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі рэгі-гурт Botanic project прэзентаваў відэа

Беларускі рэгі-гурт Botanic project прэзентаваў відэа “Чтобы звучать: фильм-концерт”. У ім – жывы выступ калектыву, які адбыўся ў Варшаве 10 лістапада ў VooDoo Club, і расповеды артыстаў.

Распавядае ўдзельнік бэнду Клім:

– Відэа ўяўляе сабой працу з лепшымі музыкамі беларусамі з Варшавы, з якімі мы пішам ужо другі альбом. Мы вырашылі заплюшчыць вочы на тое, што ў нас не атрымліваецца зарабляць на жыццё музыкай, а проста зрабіць штосьці цікавае для нашых прыхільнікаў і для нас саміх. Я вельмі задаволены як усё атрымалася.

Клім адзначае, што відэа ўжо сабрала шмат пазітыўных водгукаў. Убачыць фільм цалкам цяпер можна на YouTube-канале музыкаў: https://www.youtube.com/watch?v=1YzN8rwjbKU

Бліжэйшы канцэрт гурта ў Варшаве пройдзе 13-га снежня. Выступ будзе прысвечны Народзінам Кліма.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя