Беларускі рок-гурт Biaz Nazvy, які цяпер базуецца ў Лодзі, завяршыў свой тур па Польшчы. Выступы пачаліся ў кастрычніку ва Уроцлаве, а завяршыліся – у снежні ў Варшаве.

Пра найбольш адметныя канцэрты распавялі ўдзельнікі калектыву Вікторыя, Алесь і Мікалай:
– У нас быў «топчык» з першай песні, што ўвогуле мяне здзівіла, бо звычайна людзі такія вельмі сціпленькія, стаяць далёка ад сцэны на першых песнях. А тут адразу пачалі.
– Тры чатыры хлопцы “пагналі” з першай песні.
– Але былі такія сітуацыі, калі канцэрт быў на мяжы адмены, бо былі праблемы з клубам. І нам прыйшлося вельмі хутка нешта іншае шукаць. І гэта былі трохі нервовыя моманты. Але мы справіліся. Перанеслі канцэрт на дзень пазней і ўсё прайшло добра. Я пра Кракаў кажу.
У наступным годзе гурт плануе зладзіць тур, прысвечаны 20-годдзю альбома “Жыве рок-н-рол!”
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






