Беларускі шэлтар для ўцекачоў у Варшаве працуе ўжо амаль 4 гады.

“Шмат чаго зроблена за гэты час, але мы па-ранейшаму маем патрэбу ў падтрымцы”, – распавяла дырэктарка ўстановы Ганна Федаронак.
– Фонд BY_Help нам аплачвае арэнду дома, аплачвае камунальныя паслугі і ўсё. Нам дапамагаюць беларусы Італіі – коўдры, падушкі яны нам дасылалі. Бывае раз у паўгода на бытавую хіміі прысылаюць трохі грошай. Але гэта трохпавярховы дом, дзе жывуць беларусы, іх жыве шмат. Гэта два санузлы, гэта кухня – і гэта кожны дзень патрабуе чысціні. І гэтай чысціні вадой з анучай не зробіш.
Ганна Федаронак адзначае, што апошнім часам у шэлтары жывуць і беларусы, якія знаходзіліся ў зняволенні каля 4 гадоў.
Цалкам матэрыя:
Беларускае Радыё Рацыя