Беларусаў, якія апынуцца 21 ліпеня ў сталіцы Грузіі – Тбілісі – запрашаюць на гульню пад назваю «Беларускі след». Пачатак гульні а 17-й гадзіне, збор у раёне Плошчы Свабоды.

Пра асаблівасці гульні распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
-Вас чакаюць гісторыі выбітных беларускіх дзеячоў і дзяячак, якія пакінулі свой след у гісторыі Тбілісі. Арганізатары прапануюць даследаваць гарадскую спадчыну. Удзел у квэсце бясплатны, можна сабраць сваю каманду, або прыйсці самому. Для таго, каб прыняць удзел у гульні, спатрэбіцца тэлефон з мабільным інтэрнэтам.
Беларускае Радыё Рацыя






