Беларускі святар Андрэй Ноздрын, які перайшоў пад юрысдыкцыю Польскай праваслаўнай царквы, пачаў служэнне ў вёсцы Малешы і горадзе Браньск (Падляшскае ваяводства), паведаміў Позірк.
Ён пакінуў Беларусь у снежні 2023 году праз пераслед сілавікоў.
«Пачынаючы з гэтай нядзелі ўжо буду служыць у храмах напераменку па нядзелях і на святы. Буду па-ранейшаму служыць Богу і людзям. Мару, каб гэтыя храмы сталі месцам радасных сустрэч для малітвы і зносінаў як жыхароў гэтых мясцін, так і ўсіх тых, хто быў вымушаны аказацца з розных прычын на чужыне», — напісаў святар на сваёй старонцы ў Інстаграме.
Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы дазволіў яму перайсці пад юрысдыкцыю Польскай праваслаўнай царквы 27 снежня 2023 году.