BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі журналіст Андрэй Ліпскі атрымаў статус уцекача ў Польшчы

Здымак: Наша Ніва


Беларускі журналіст Андрэй Ліпскі, які раней сутыкнуўся з пагрозай дэпартацыі на радзіму, атрымаў статус бежанца ў Польшчы. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю «Еўрарадыё». «Пасведчанне знайшлося, і рашэнне пра наданне статусу бежанца прыйшло якраз перад Новым годам», — распавёў журналіст. Андрэй Ліпскі быў вымушаны пакінуць Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі. Спачатку ён прыбыў у Германію, дзе папрасіў палітычнага прытулку, але пазней яго дэпартавалі ў Польшчу без вяртання пашпарта. Пасля некалькіх спроб легалізавацца ў Польшчы і падачы апеляцыі, польскія ўлады прынялі станоўчае рашэнне наконт надання яму статусу бежанца. Пашпарт Ліпскага быў знойдзены, і 31 снежня ён атрымаў афіцыйнае паведамленне аб новым статусе. Аднак адміністрацыйны працэс наконт яго дэпартацыі ўсё яшчэ не завершаны. Паводле слоў журналіста, галоўны камендант памежнай службы Польшчы перанёс разгляд справы на 16 студзеня, каб перакласці на польскую мову дакументы, якія Андрэй падаваў разам з апеляцыяй. «Спадзяюся, што рашэнне аб статусе бежанца паўплывае на гэтае пытанне станоўча», — падкрэсліў Ліпскі. Зараз журналіст жыве ў польскай Лодзі і чакае канчатковага рашэння па сваёй справе.

Беларускае Радыё Рацыя