BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускіх студэнтаў у Польшчы чакаюць істотныя прававыя змены

У 2025 годзе беларускія студэнты ў Польшчы сутыкнуцца з новымі зменамі ў сістэме паступлення і навучання. Прадстаўніца Маладзёжнага блока фракцыі Каардынацыйнай рады Ліза Пракопчык правяла аналіз польскіх законапраектаў і прадставіла змены, якія закрануць і беларусаў.

Фота: wszystkoconajwazniejsze.pl

Сярод галоўных зменаў, якія чакаюць беларускіх студэнтаў, гэта дадатковыя экзамены. Цяпер унніверсітэты ўводзяць абавязковае тэставанне замежных студэнтаў для пацвярджэння іх ведаў па абранай спецыяльнасці.

Таксама ўніверсітэты абавязаны весці базу дадзеных пра замежных навучэнцаў, а за невыкананне патрабаванняў прадугледжаны штрафы.

Установы, дзе іншаземцы складаюць больш за 50% студэнтаў, не змогуць прымаць новых навучэнцаў. Акрамя таго, прыём замежных студэнтаў забаронены ў ВНУ, якія існуюць менш за пяць гадоў.

Візы з паметкай “студэнт” могуць быць ануляваныя, калі высветліцца, што іншаземец не займаецца навучаннем.

Таксама ўкараняецца новы працэс прызнання атэстатаў. Цяпер абітурыенты павінны пацвярджаць права на працяг адукацыі праз Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).