BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія добраахвотнікі абараняюць Украіну на харкаўскім напрамку

Пра гэта паведамілі ў Рускім добраахвотніцкім корпусе. Рэпост іх публікацыі зрабілі ў тэлеграм-канале Беларускага валанцёрскага корпуса. «Ваяры Рускага добраахвотніцкага корпуса сумесна з пабрацімамі з БДК вядуць гарадскія баі ў раёне Ваўчанска», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней заяўлялася, што беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага разам з байцамі Міжнароднага легіёну ГУР Украіны таксама ваююць на харкаўскім накірунку.

У апошні час да харкаўскага кірунку прыкавана вялікая ўвага, паколькі расейскія войскі там наступаюць. На брыфінгу 24 траўня прадстаўнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны, палкоўнік Ігар Прахарэнка паведаміў, што Сілы абароны Украіны спынілі расейскія войскі на харкаўскім напрамку і вядуць контрнаступальныя дзеянні.