
Беларускія жаўнеры палка Каліноўскага змогуць парадавацца ў Дзень Волі і на Пасху патрэбным у вайсковым жыцці рэчам і прысмакам ад беларусаў Бельгіі. Гуманітарны груз прывезены ў Варшаву і перададзены прадстаўнікам палка, кажа пастаянны арганізатар дапамогі Зміцер Піменаў:
– Першае, што для ваенных патрэб трэба было, гэта паходны душ. Сухія душы, сродкі гігіены, тое што патрэбна людзям, якія знаходзяцца ў бліндажы. Таксама мы прывезлі, нам сказалі пратэінавыя батончыкі. На 25 сакавіка, да Пасхі мы прывезлі падарункі, пасхальных зайцаў, пасхальныя яйкі, бельгійскі шакалад.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Зміцера Піменава, акрамя гэтага перададзены грошы ў суме 2000 еўра. Ён просіць усіх беларусаў, гатовы перад кожным стаць на калені, каб дапамагалі ваярам палка Каліноўскага, хто чым можа. Салідарнасць беларусаў павялічыць сілы каліноўцаў у дзясяткі і сотні разоў.


Беларускае Радыё Рацыя






