BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія дызайнеркі запускаюць YouTube-канал Fashion Lunch

Беларускія дызайнерка Вольга Кучарэнка і стылістка Ганна Прышывалка запускаюць YouTube канал Fashion Lunch, прысвечаны модзе. Нашаму радыё дзяячкі распавялі пра змест свайго шоў:

Мы будзем старацца ахапіць сваёй увагай максімальна ўсё, што датычыць моды. Гэта і гісторыя моды, персоны моды, падзеі, навіны, трэнды.

– Я б нават сказала, што гэта будзе датычыць не толькі моды, што адбываецца ў фэшн-сферы, а таксама сумежныя сферы, такія як музыка, кіно. Якія на першы погляд здаецца не пра мода, але многія падзеі ў свеце, яны вельмі часта ўплываюць на тое, што адбываюцца ў фэшн-сферы.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Таксама аўтаркі плануюць распавядаць і пра беларускіх дзеячаў і падзеі. “У нас ёсць кім і чым ганарыцца”, – кажуць яны.

Падтрымаць праект можна на платформе Gronka: https://gronka.org/#/causes/recppstNFz3jtuJky.

Беларускае Радыё Рацыя