Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”, запрашае ўсіх жадаючых на Беларускія этнамайстар-класы 2025, што адбудуцца 6 снежня ў гасціннай Непублічнай пачатковай школе ў Залуках.

Для ўсіх прысутных выступіць Капэля Bliska, а таксама пройдуць заняткі па рукадзеллі з саломкай. Прадстаўніца аб’яднання Ілона Карпюк запрашае ўсіх ахвотных далучыцца:
– Беларускія этна-варштаты – гэта ідэя, якая, па-першае, мае даваць прастору інтэграцыі. Бо дзейнасць аб’яднання «АБ-БА» засяроджана перш за ўсё на школьніках, дашкольніках, ліцэістах, моладзі і г.д. Але важныя абшары, у якіх трэба працаваць. Гэта аб’яднанне, якое аб’ядноўвае розныя пакаленні, і хочам, каб пры такой нагодзе, як беларускія этна-варштаты, сустракаліся дзеці з бацькамі, бацькі з дзецьмі, каб мелі супольныя гульні.
Арганізатары прадугледзелі зручны выезд аўтобусам. Сустрэча ўдзельнікаў адбудзецца а 11:30 на паркоўцы каля спартыўнага басейна па адрасе вуліца Влукенніча, 4 у Беластоку. Мерапрыемства працягнецца з 12-й да 16-й гадзіны, а пасля майстар-класаў аўтобус адвязе ўсіх назад у Беласток. Беларускія этна-варштаты 2025 фінансуюцца з бюджэту Падляшскага ваяводства.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ЦБК.





