У Варшаве адбыўся III Нацыянальны кангрэс лакальнай супрацы, арганізаваны Фондам Развіцця Мясцовай Дэмікратыі (Fundacja Rozwoju Demokracji Lokalnej). Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый і экспертаў, якія абмяркоўвалі сучасныя тэндэнцыі развіцця трэцяга сектара ў Польшчы і Еўропе.

У працы кангрэса прыняў удзел старшыня праўлення фонду «Nierusz Natura» Уладзімір Зуеў:
– Я б не сказаў, што польскім грамадскім арганізацыям так лёгка. Прававы працэс рэгістрацыі грамадскіх арганізацый у Польшчы значна лягчэйшы. Падымалася пытанне пра тое, што сапраўды лакальная дэмакратыя і ўвогуле дэмакратычная сістэма ў Польшчы ўсё адно яшчэ не дасканалая. Як казалі шмат якія выступоўцы, сістэма самакіравання патрабуе рэформаў у Польшчы.
Падчас працы кангрэса Уладзімір Зуеў таксама вдзначыў беларускія ініцыятывы, што дзейнічаюць у Польшчы пасля 2020 года. Паводле яго, яны ўсё часцей становяцца паўнавартаснай часткай польскай грамадзянскай прасторы. Па словах эксперта, асноўная праблема большасці польскіх НДА — нізкія бюджэты, якія часта не перавышаюць 60 тысяч злотых на год.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Уладзіміра Зуева і FRDL






