BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія магілы ў Беластоку захаваныя: ініцыятыва запрашае на экскурсію

У Беластоку завяршылася першая фаза праекта па ахове магіл беларускіх дзеячаў культуры і гісторыі. Дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў з Падляшша і з Беларусі, ініцыятыве ўдалося сабраць 8444,27 злотых.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы, краязнаўца Аляксей Трубкін:

Ініцыятыва паспяхова здзейсніла ўсе мэты, нават больш. Калі б не грамадскі актывізм і зацятасць нашых сяброў, то з гэтага нічога б не атрымалася. Аплачаны месцы пахаванняў, зроблена рэканструкцыя магілаў Сяргея і Лявона Богушаў. Адбудзецца экскурсія 20-га і 27 красавіка. Можна прыйсці і пабачыць, як цяпер выглядаюць магілы.

Урачыстая экскурсія з прэзентацыяй вынікаў праекта адбудзецца ў нядзелю, 20 красавіка, а 12:00 на Усіхсвяцкіх могілках у Беластоку (вул. Высоцкага, 1). Агульны збор — ля галоўнага ўваходу.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя