У Варшаве з 31-га снежня на 1 студзеня адбудзецца беларуская вечарына з удзелам айчынных музыкаў, сярод якіх – Раман Арлоў, Леар, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук і іншыя.
Ролю Дзеда Мароза выканае Аляксандр Памідораў.
Святкаванне Новага году адбудзецца на пляцоўцы Scena Chmielna, Nowy Świat 27a. Пачатак імпэзы а 21:00.
Беларускае Радыё Рацыя