
Польская пенсійная сістэма адмаўляецца даваць статус пенсіянера пажылым беларусам, спасылаючыся не на закон, а на меркаванні пра змову з працадаўцам і фіктыўную працоўную дамову, гаворыць 65-гадовая пенсіянерка з Беларусі Людміла Ляшчынская, якая мае міжнародную абарону, працуе ў беларускай школцы і трэці год змагаецца за статус пенсіянеркі:
– І самае агіднае было, што яны думаюць, што я магла ўвайсці ў змову з працадаўцам і насамрэч не працавала, а проста, каб атрымаць нейкія прэферэнцыі.
Паводле Людмілы Ляшчынскай, пры атрыманні статуса польскага пенсіянера яна сапраўды будзе мець бясплатную медыцыну і магчымасць пераводу беларускай пенсіі ў Польшчу, хаця і тут ёсць пытанні:
– Закон нібыта дае магчымасць перавесці пенсію, але з гэтым узнікаюць складанасці. Бо не заўсёды беларускі бок хоча даваць тыя звесткі, якія ZUS запрошвае.
7 траўня адбудзецца трэці суд з ZUS-ам па пенсійнай справе Людмілы Ляшчынскай. Яна ўдзячна НАУ за абяцанне наняць і аплаціць польскага адваката. Але ці пашчасціць так усім беларускім пенсіянерам у Польшчы, якія абскарджваюць адмову ZUS-а, вось пытанне.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






