BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія рэканструктары – на вялікім «паўстанцкім» фэсце

6 снежня ў вёсцы Муравіна, непадалёк ад Шчэцна і Першхніцы, адбыўся восьмы «Капстрыж Паўстанцкі» — штогадовае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў. Імпрэзу традыцыйна арганізуе даследчык і пасіянат гісторыі паўстання Рамуальд Садоўскі.

Сёлета ў падзеі прыняў удзел і Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 — адзіны беларускі калектыў, які займаецца рэканструкцыяй падзей паўстання на прафесійным узроўні. Удзельнікі прадставілі фрагменты вайсковага жыцця і дэманстравалі элементы ўзбраення і вопраткі паўстанцаў.

Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863
Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863

Пра фэст распавядае Васіль Калач, адзін з заснавальнікаў Invictus 1863: 

Восьмы «Капстрыж Паўстанцкі» – гэта самы буйны зімовы паўстанцкі фестываль у Польшчы, фактычна які закрывае рэканструктарскі сезон па тэме паўстання 1863 года. З’язджаецца звычайна максімальная колькасць рэканструктарскіх клубаў, менавіта тыя клубы, якія займаюцца рэканструкцыяй паўстання. Ёсць і клубы, якія займаюцца рэканструкцыяй менавіта царскай арміі, царскага войска. Ёсць клубы, якія займаюцца асобнымі аддзеламі.

Па словах Васіля Калача, ўупрацы клуба таксама прымаюць удзел і дзяўчаты:

– Дарэчы, мы, у адрозненне ад шмат якіх клубаў, вельмі рады, калі да нас у клуб прыходзяць жанчыны. У нас з дзевяці чальцоў клуба – тры жанчыны. І гэта для нас вельмі важна. Кася больш прадстаўляе менавіта шляхцянку, якая займалася і лагістыкай.

Васіль Калач таксама шчыра запрасіў усіх жыхароў Беластока на адкрытыя сустрэчы з клюбам Invictus 1863,  якія адбудуцца цягам бліжэйшых месяцаў.

Цалкам матэрыял:

Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863
Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863
Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com