Беларускія таксісты ў Польшчы скардзяцца на штрафы ад падаткавікоў, якія працуюць пад выглядам пасажыраў. Пра гэта піша выданне «Мост».

Беларускія таксісты сталі часцей трапляцца на кантрольныя закупкі падатковай службы.
Схема простая: падаткавікі пад выглядам пасажыраў пад рознымі падставамі прапануюць таксістам давезці іх да пункта прызначэння «ад борта». Праз прыкладанне такая паездка не праводзіцца, аплата нідзе не ўлічваецца. Як правіла, вынік такіх паездак-штраф ад 5 тысяч злотых.
У Польшчы прадпрымальнікі, уключаючы таксістаў, абавязаныя рэгістраваць кожную транзакцыю і выдаваць чэк кліенту. А таксісты, якія працуюць праз платформы, абавязаны праводзіць плацяжы праз прыкладанне.
Калі плацёж нідзе не ўлічваецца, кіроўца можа атрымаць штраф за парушэнне касавай дысцыпліны.
Беларускае Радыё Рацыя