Традыцыйныя беларускія танцы зноў адбудуцца ў цэнтры Беластока пад жывую дуду. Арганізатары абяцаюць навучыць кожнага, раяць браць з сабой зручны абутак і ваду.

Танцы пройдуць у нядзелю, 21 ліпеня, на пляцы імя Пілсудскага, што каля драмтэатра. Імпрэза працягнецца ад 18:00 да 20:00. Удзел вольны, ахвяраванні вітаюцца.






