BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія танцы ва Уроцлаве

Развучванне беларускіх танцаў будзе праводзіцца ўжо ў гэтую нядзелю, заўтра, 21 студзеня ва Уроцлаве. Такія сустрэчы сёлета будуць адбывацца раз на два тыдні.

У халодны перыяд – у памяшканнях, а вясной ды летам – на вуліцах горада, – распавяла адна з галоўных арганізатарак беларуска Ганна Ліпчаня:

– Першыя танцы ў гэтым годзе будуць у гэтую нядзелю. Яны праходзяць у розных месцах, дзе ў нас атрымліваецца знайсці памяшканне. На цяперашні момант гэта блізка да цэнтра. Мы іх плануем праводзіць раз на два тыдні. Паглядзім, што з гэтага будзе, бо ў халодны перыяд года цяжэй стала з памяшканнямі.

Як адзначыла Ганна Ліпчаня, да мерапрыемстваў могуць далучацца не толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых дыяспар ды палякі. Для ўдзелу не патрабуецца рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя