Валанцёр і грамадская актывістка Алена Жаркевіч расказала пра чарговую дабрачынную паездку ў Чарнігаў, дзе яе каманда перадала прадуктавыя кошыкі беларускім пажылым людзям, якія жывуць ва Украіне і цяпер патрабуюць асаблівага клопату.

Алена Жаркевіч адзначыла, што ўкраінскія ўмовы застаюцца няпростымі, але падтрымка беларускіх старэйшых людзей — прыярытэт:
– У Чарнігаў мы завезлі прадуктовыя карзіны з дапамогай беларусаў з Амерыкі. Гэта 10 прадуктовых карзін для тых беларусаў, якія закладнікі вайны, на мой погляд. Гэта людзі, якія або жылі тут доўгі час, або, як адна з жанчын, ёй 90 год. Знаходзім зараз такіх людзей, так сталася, што іх ва Украіне вельмі шмат, і дапамагаем ім.
Паводле Алены Жаркевіч, ініцыятыва будзе пашырацца і далей, каб дасягнуць як мага больш беларускіх сем’яў ва Украіне, асабліва тых, хто знаходзіцца ў складаным становішчы праз узрост і здароўе.

Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алены Жаркевіч.





