BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія вучоныя абмеркавалі пытанне дзейнасці інтэлігенцыі ў эміграцыі

Беларускія вучоныя абмеркавалі ў Варшаве пытанне дзейнасці інтэлігенцыі, якая эмігравала пасля 2020 года, на карысць захавання беларускай нацыі, яе навукі і культуры, каб захаваць сваю самаідэнтыфікацыю, – кажа гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі:

– Сышліся ў тым, што такія каштоўнасці, як 20 і 22 год, усё ж такі станоўча паўплывалі на абуджэнне беларускай адметнасці.

– Я разумею, што трэба, па-першае, папулярызаваць гісторыю, распавядаць, што было.

– Не трэба нам нічога прыдумляць, трэба глядзець, што рабілі нашы папярэднікі.

– Кожны павінен займацца сваімі справамі. Трэба адаптавацца да тых краінаў і ўвогуле да еўрапейскай сістэмы.

Паводле прафесара Юры Грыбоўскага, такія сустрэчы патрэбны ў будучым, каб карэктаваць далейшую працу ў гэтым накірунку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя