BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія збіральнікі Беластока ў 2026-м сабраліся першы раз

У хабе “Новая зямля” ў Беластоку прайшла першая ў 2026 годзе сустрэча беларускіх збіральнікаў — людзей, якія захоўваюць Беларусь у фотаздымках, кнігах і асабістых архівах, у паштовых марках і манетах.

Беларускія збіральнікі Беластока
Беларускія збіральнікі Беластока

Паводле слоў беларускага збіральніка Сяргея Верамеенкі, сустрэча стала не толькі абменам знаходкамі, але і прасторай жывой памяці.

– Гэта наш файны такі мужчынскі рэлакс, калі можна ў нядзелю сустрэцца, пагаварыць, нават пахваліцца, што ў каго ёсць, абмяняцца нейкімі рэчамі. Людзі, якіх аб’ядноўвае гэтая агульная тэматыка збірання, яны трошкі такія “хворыя”. Як кажуць дактары, няма здаровых людзей, ёсць неабследаваныя. Мы абследаваныя, мы ведаем на што мы хварэем, і вось гэтымі сваімі хваробамі паміж сабой дзелімся.

Паводле слоў беларускага збіральніка Алеся, такія сустрэчы аб’ядноўваюць тых, хто не забываецца на сваю Радзіму:

– Па-першае, злучае нас агульнае хобі – калекцыянаванне і збіранне чагосьці, што адносіцца да Беларусі альбо адносіцца да гісторыі. Чым цікавімся, тым і дзелімся.

– Калекцыяную я манеты, займаюся нумізматыкай, таксама баныстыкай. У першую чаргу збіраю паштоўкі Першай сусветнай вайны, якія былі зробленыя на тэрыторыі майго раёна.

Сустрэчы ў хабе «Новая Зямля» для беларускіх збіральнікаў становяцца ўжо традыцыяй і ладзяцца раз у два тыдні. Супольнасць беларускіх збіральнікаў у Беластоку адкрытая для ўсіх, хто хоча далучыцца да захавання беларускай культурнай спадчыны.

Цалкам матэрыял:

Беларускія збіральнікі Беластока
Беларускія збіральнікі Беластока
Беларускія збіральнікі Беластока
Беларускія збіральнікі Беластока
Беларускія збіральнікі Беластока
Беларускія збіральнікі Беластока

Беларускае Радыё Рацыя