BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуску не ўпусцілі на тэрыторыю Грузіі

На памежным пераходзе Сарпі, што паміж Турэччынай і Грузіяй, на тэрыторыю Грузіі не ўпусцілі грамадзянку Беларусі, якая амаль год пражыла на тэрыторыі Грузіі.

Дзяўчына спрабавала вярнуцца ў Грузію пасля так званага «візэрана» (Па правілах знаходжання на тэрыторыі Грузіі можна знаходзіцца 364 дні, пасля пераходзіш мяжу і тэрмін знаходжання абнуляецца) Пра сітуацыю з дзяўчынаю распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– прабавала тройчы трапіць на тэрыторыю Грузіі з тэрыторыі Турэччыны. Яе затрымалі турэцкія памежнікі, і адаслалі назад на тэрыторыю Турэччыны. На тэрыторыю Грузіі яе нават не ўпусцілі, бо яна спрабавала падавацца на ўцякарства, спрабуючы перайсці на тэрыторыю Грузіі, аднак гэта не атрымалася. За сітуацыяй сочаць беларускія праваабаронцы, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Аджарыі.

Беларускае Радыё Рацыя