BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуску затрымалі ў Польшчы за 303 дні нелегальнага перабывання

Здымак ілюстрацыйны / Andrzej Skwarczynski

Польскія памежнікі затрымалі грамадзянку Беларусі, якая правяла ў краіне без законных дакументаў 303 дні. Разам з ёй былі затрыманыя яшчэ 10 замежнікаў з Індыі, Грузіі, Бангладэш, Інданезіі, Малдовы і Узбекістана. Усе парушальнікі атрымалі распараджэнне пакінуць тэрыторыю Польшчы на працягу 30 дзён. Акрамя таго, ім забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін ад аднаго да двух гадоў.