BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы адкрылі ў Варшаве рэстарацыю-дастаўку Jedna Milosc

Беларусы адкрылі ў Варшаве рэстарацыю-дастаўку Jedna Milosc.

“Усё пачалося з таго, што я ўзяўся ляпіць пяльмені дома, затым колькасць замоў павялічылася, таму і адкрылі рэстарацыю”, – распавёў заснавальнік і кіраўнік установы Іван Галкоўскі.

Мы гатуем пяльмені, варэнікі, чабурэкі, сырнікі, галубцы.

РР: Чаму гэтае месца можа быць цікавым менавіта беларусам?

Таму што мы прадстаўляем блюды нашай нацыянальнай кухні. Акрамя пяльменяў літаральна на наступным тыдні пачнём гатаваць дранікі, усімі любімыя. Гэта нашая беларуская кухня, якая дазваляе адчуваць сябе ў замежжы як дома.

“Акрамя таго, сёння ўпершыню мы гатуем безглютэваныя варэнікі. Таму нашая дзейнасць пашыраецца”, – распавёў Іван Галкоўскі.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя