
Беларусы, якія жывуць у Батумі, рыхтуюць вялікае свята – Дзень беларускай культуры. Святочная імпрэза пачнецца 5 ліпеня а 19-й гадзіне каля Летняга тэатра і пройдзе і ў межах Сусветных дзён беларускай культуры.
Пра адметнасць імпрэзы кажа кіраўнік арганізацыі “Беларуская дыяспара ў Аджарыі” Аляксей Балашоў:
– Мы прэзентуем беларускую кухню, беларускія напоі, майстар-класы па традыцыйнай культуры. Будуць выступы самадзейных калектываў, каторыя ў нас тут у Батумі сфармаваліся. Гэта і наш спеўны сход. Народныя песні, аўтарскія песні ў апрацоўках. Будзе выступ танцавальнага калектыву. Кірмаш рамесніцкіх вырабаў.
Па яго словах, фэст будзе мець працяг у выглядзе адзначэння Купалля на Чорным моры:
– Мы на гэтым фестывальным гала-канцэрце, мы для сябе ўмоўна так яго называем, ён канешне дастаткова імправізаваны, зробім таксама анонс. Мы плануем адзначыць Купалле з 6 на 7 ліпеня.
Беларусы Аджарыі даведаюцца пра месца, дзе будзе адбывацца Купалле, ужо напрыканцы Дня беларускай культуры.
Беларускае Радыё Рацыя






