Беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі, увечары 20 лютага правялі невялічкую акцыю памяці Ігара Ледніка, беларускага палітзняволенага, які памёр за кратамі.

Кажа адзін з беларускіх актывістаў:
– Варта памятаць кожнага. Яны загінулі за нашу свабоду, мы мусім не здавацца. Зараз цяжка, таму што нам не вельмі зразумела, што канкрэтна рабіць, але гэта не значыць, што з сітуацыяй трэба пагаджацца. Ушаноўваць памяць тых, хто загінуў у гэтай барацьбе – гэта проста па-чалавечы важна для нас і, я спадзяюся, для іх блізкіх, сваякоў, паплечнікаў і ў памяць іх саміх.
Апроч партрэта Ігара Ледніка беларусы трымалі партрэты і іншых палітзняволеных, якія з 2021-га па 2024 год памерлі ў беларускіх турмах і калоніях.



Беларускае Радыё Рацыя