BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Батумі запрашаюць на Дзень Волі

Дзень Волі ў 2024-м годзе будуць адзначаць беларусы ў больш чым 20 краінах свету. Гэта: Польшча і Літва, ЗША ды Італія, Аўстралія і Нямеччына ды іншыя краіны. Таксама гэты дзень вялікім святкаваннем адзначаць і беларусы, што жывуць у грузінскім Батумі.

Плануецца, што ў нядзелю 24 сакавіка 2024 году ў Батумі адбудзецца святочнае шэсце і кірмаш, мітынг на плошчы Еўропы. Чаму важна адзначаць гэты дзень кажуць беларусы Батумі:

– Пасля 20 году, калі беларускі пашпарт перастаў асацыявацца з краінай, а для многіх краін куды паехалі беларусы, Беларусь таксама ўспрымаецца неадназначна, нашым землякам і суайчыннікам проста неабходна гуртавацца разам, у тым ліку адзначаць такія важныя даты як Дзень Волі. Для таго, каб нягледзячы што ты на чужбіне, ты ўпэўнена стаіш на сваёй беларускай глебе: ты ведаеш хто ты, адкуль ты, і ты можаш часам трымаць удар.

– Гэта дапамагае нам не забыць хто мы такія, не страціць сувязь з радзімай.

– Самы важны Дзень Волі для мяне быў у 2021 годзе. Але я пра яго не распавяду, бо я яго адзначыў там, дзе могуць пацярпець людзі. Яны дагэтуль у Беларусі.

Святкаванне Дня Волі ў грузінскі Батумі працягнецца і 25 сакавіка, калі ў беларускай прасторы «Аксяродак» адбудзецца прэзентацыя праэкта «Шляхамі БНР» і адбудзецца вечарына беларускіх народных танцаў.

Беларускае Радыё Рацыя