Фонд Okno Na Wschód і Жаночы клуб імігрантак правялі для беларускіх і польскіх сем’яў серыю майстар-класаў для падрыхтоўкі да супольнага пікніка з нагоды свята “Гукання Вясны” ў Беластоку.
Кажа ўдзельніца праекта, мастачка Таццяна Калач:
– Гуканне вясны, што гэта за такое свята беларускае? Майстар-класы для польскіх, беларускіх, украінскіх сем’яў. То бок у нас мерапрыемства прысвечанае таму, каб пазнаць культуры, роднаснасць культур і іх разнастайнасць. Прыходзьце на свята і ўбачыце, як гэта адбудзецца. Прыводзьце сваіх суседзяў, таму што нашае свята менавіта на інтэграцыю ў польскае асяроддзе. І абавязкова прыводзьце сваіх знаёмых.
Адпаведна 23 сакавіка ў Беластоку пройдзе сямейны пікнік «Гуканне вясны». Далучацца могуць усе ахвочыя. У праграме чакаюцца веснавыя песні і танцы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя