Акцыя адбудзецца ў нядзелю, 8 верасня, а 18-ай гадзіне каля будынка кансульства Рэспублікі Беларусь у скверы Вольнай Беларусі. Арганізатары прыгадваюць, што 8 верасня 1514 года адбылася знакамітая бітва пад Воршай, падчас якой войскі ВКЛ разбілі значна большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы.

«У гэты дзень мы з гонарам узгадаем не толькі падзеі тых далёкіх дзён, але і нашых сучаснікаў – мужных беларускіх ваяроў, якія змагаюцца зараз за свабоду Украіны, свабоду Беларусі», – пішуць арганізатары ў запрашэнні на акцыю.






