BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы Беластока штомесяц віншуюць з Днём нараджэння – палітвязняў

Беларусы Беластока штомесяц збіраюцца, каб павіншаваць беларусаў, якія знаходзіліся і знаходзяцца ў зняволненні. Гэтым разам у адыходзячым снежні.

Гаворыць адзін з арганізатараў такіх акцыяў:

– У турмах ім гавораць: пра вас ніхто не памятае, вы ўжо нікому не патрэбныя, яны брэшуць. А сабакі павінны брахаць. Яны і брэшуць. Таму можа гэтыя здымкі пабачыць хтосьці з іх сваякоў, яны будуць бачыць, што не дарма сядзяць, што іх не кінулі. Гэта больш падтрымка для іх родных, блізкіх і дзетак, якія засталіся.

Фатаграфічныя акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Беластоку былі на працягу трох гадоў і будуць працягваца і надалей. Кажа адна з арганізатаркаў:

– Пачыналі мы з прыгожых здымачкаў, з парасонамі такія дзяўчыны ходзяць па горадзе. І паказвалі тое, што мы ёсць, што мы не зніклі, мы працягваем сваю дзейнасць. Пасля больш актуальнай стала тэма палітвязняў. Разумеючы, што нічога не рухаецца ў лепшы бок, тэма можа трошкі адкінутая на другі план, і мы вырашылі сваімі сіламі падняць гэтую тэму так, як мы можам.

Беларусы Беластока абяцаюць і надалей выходзіць, пакуль не будзе вызвалены апошні палітычны вязень з лукашэнкаўскай турмы.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя