
У нядзелю прадстаўнікі дыяспары беларусаў Беластока адправілася на гарадскі пляж Дайліды, каб выказаць падтрымку з палітзняволенымі. Без папярэдняй падрыхтоўкі актывісты прастаялі ў зімняй вадзе каля трох хвілін, трымаючы ў руках бел-чырвона-белыя сцягі.
Пра акцыю распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі:
– Мы арганізавалі акцыю маржавання. Мы ўваходзім у халодную ваду, каб паказаць нашу салідарнасць з палітвязнямі, якія сядзяць у турмах. Выходзім з бел-чырвона-белымі сцягамі, бо менавіта за гэтыя сцягі людзей арыштоўваюць, саджаюць за краты. Мы звяртаем на гэта ўвагу і выказваем нашу салідарнасць. Мне здаецца, што калі маеш сцяг і заходзіш у ваду, то ён цябе грэе, таму не халодна.
Удзельнікі адзначылі, што асабліва напярэдадні святаў трэба не забывацца пра суайчыннікаў за кратамі.








Беларускае Радыё Рацыя






